ТО́НГА ЖО́ЛАБ (Tonga),

глыбакаводны жолаб у Ціхім ак. Цягнецца ўздоўж усх. схілу аднайм. падводнага хрыбта ад а-воў Самоа да 25° паўд. ш. Даўж. 860 км. Сярэдняя шыр. 78 км. Глыб. 10 882 м (найб. глыбіня Сусветнага ак. ў Паўд. паўшар’і). На Пд пераходзіць у жолаб Кермадэк.

т. 15, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)